Форум беларускіх студэнтаў

A short text to describe your forum
Текущее время: 23-11, 13:06

Часовой пояс: UTC + 2 часа




Начать новую тему Ответить на тему  [ Сообщений: 2 ] 
Автор Сообщение
 Заголовок сообщения: Каталіцтва
СообщениеДобавлено: 18-04, 11:13 
Не в сети
Адміністратар
Адміністратар

Зарегистрирован: 17-04, 23:31
Сообщения: 11
Размовы аб каталіцтве


Вернуться к началу
 Профиль  
 
 Заголовок сообщения:
СообщениеДобавлено: 23-04, 19:14 
Не в сети
Абітурыент
Абітурыент
Аватара пользователя

Зарегистрирован: 18-04, 01:28
Сообщения: 6
Прадстаўнікі буйнейшых рэлігійных арганізацый Расіі з крытыкай аднесліся да прынятага 16 красавіка 2008 г. Парламенцкай Асамблеяй Савета Еўропы (ПАСЕ) дакумента, у якім змешчаны заклік да поўнай легалізацыі абортаў. Савет Еўропы пацвердзіў «права жанчыны ў поўнай меры распараджацца сваім целам» і заявіў пра неабходнасць стварэння ў краінах ЕС заканадаўчых механізмаў, санітарных, медыцынскіх і псіхалагічных умоваў для эфектыўнай рэалізацыі права жанчыны на «бяспечны аборт».

Дакументам прадугледжана ўвядзенне абавязковага сексуальнага выхавання ў школах і іншых навучальных установах, «каб пазбегнуць непажаданай цяжарнасці». Таксама была ўнесена прапанова павялічыць бюджэтнае асігнаванне на выраб і рэкламу кантрацэптыўных сродкаў.

«Рэзалюцыя, прынятая ПАСЕ, сведчыць пра аднабаковасць поглядаў яе аўтараў. Яны заклікаюць паважаць правы жанчыны на распараджэнне сваім целам, але ў той жа час цалкам не ўлічваюць фундаментальнага права на жыццё чалавечай істоты ва ўлонні маці», — заявіў сакратар па ўзаемаадносінах Царквы і таварыства Маскоўскага патрыярхату святар Рыгор Рабых.

Каталіцкі эксперт у галіне маральнай тэалогіі святар Сяргей Ніколенка назваў новы дакумент ПАСЕ «аднабаковым і катэгарычна непрымальным з пункту гледжання каталіцкага веравучэння». У Катэхізісе Каталіцкага Касцёла, як паведаміў эксперт, выразна падкрэсліваецца, што «права на жыццё кожнага чалавека ад зачацця да смерці» павінна быць прызнана палітычнымі ўладамі і замацавана заканадаўчымі органамі. «Правы чалавека не залежаць ні ад асобных людзей, ні ад бацькоў, не з’яўляюцца яны таксама прывілеем, дадзеным грамадствам і дзяржаваю; яны належаць чалавечай прыродзе», — гаворыцца ў дакуменце.

Старшыня Расійскага аб’яднанага Саюза хрысціянаў веры евангельскай (пяцідзесятнікаў) Сяргей Рахоўскі назваў прыняцце гэтага дакумента «падпісаннем смяротнага прысуду» самой Еўропе. На яго думку, тэрмін «бяспечны аборт» раўназначны «бяспечнаму ўдушэнню» або «бяспечнаму расчляненню». «Улічваючы, што насельніцтва нашай краіны штогод памяншаецца амаль на мільён чалавек, я думаю, што прыйшоў час унесці сур’ёзныя змены ў адпаведныя законы», — сказаў Сяргей Рахоўскі, адзначыўшы, што ў Расійскай Федэрацыі аборты дазволены практычна без абмежаванняў. — Ва ўсе часы шматдзетная сям’я лічылася благаслаўлёнай Богам, прыйшоў час такія адносіны да сям’і вярнуць у Расію».

http://www.catholic.by


Вернуться к началу
 Профиль  
 
Показать сообщения за:  Поле сортировки  
Начать новую тему Ответить на тему  [ Сообщений: 2 ] 

Часовой пояс: UTC + 2 часа


Кто сейчас на конференции

Сейчас этот форум просматривают: нет зарегистрированных пользователей и гости: 0


Вы не можете начинать темы
Вы не можете отвечать на сообщения
Вы не можете редактировать свои сообщения
Вы не можете удалять свои сообщения

Найти:
Перейти:  
cron
Powered by Forumenko © 2006–2014
Русская поддержка phpBB