| Форум беларускіх студэнтаў https://studenty.forumenko.com/ |
|
| Каталіцтва https://studenty.forumenko.com/topic11.html |
Страница 1 из 1 |
| Автор: | Адмін [ 18-04, 11:13 ] |
| Заголовок сообщения: | Каталіцтва |
Размовы аб каталіцтве |
|
| Автор: | ryhor [ 23-04, 19:14 ] |
| Заголовок сообщения: | |
Прадстаўнікі буйнейшых рэлігійных арганізацый Расіі з крытыкай аднесліся да прынятага 16 красавіка 2008 г. Парламенцкай Асамблеяй Савета Еўропы (ПАСЕ) дакумента, у якім змешчаны заклік да поўнай легалізацыі абортаў. Савет Еўропы пацвердзіў «права жанчыны ў поўнай меры распараджацца сваім целам» і заявіў пра неабходнасць стварэння ў краінах ЕС заканадаўчых механізмаў, санітарных, медыцынскіх і псіхалагічных умоваў для эфектыўнай рэалізацыі права жанчыны на «бяспечны аборт». Дакументам прадугледжана ўвядзенне абавязковага сексуальнага выхавання ў школах і іншых навучальных установах, «каб пазбегнуць непажаданай цяжарнасці». Таксама была ўнесена прапанова павялічыць бюджэтнае асігнаванне на выраб і рэкламу кантрацэптыўных сродкаў. «Рэзалюцыя, прынятая ПАСЕ, сведчыць пра аднабаковасць поглядаў яе аўтараў. Яны заклікаюць паважаць правы жанчыны на распараджэнне сваім целам, але ў той жа час цалкам не ўлічваюць фундаментальнага права на жыццё чалавечай істоты ва ўлонні маці», — заявіў сакратар па ўзаемаадносінах Царквы і таварыства Маскоўскага патрыярхату святар Рыгор Рабых. Каталіцкі эксперт у галіне маральнай тэалогіі святар Сяргей Ніколенка назваў новы дакумент ПАСЕ «аднабаковым і катэгарычна непрымальным з пункту гледжання каталіцкага веравучэння». У Катэхізісе Каталіцкага Касцёла, як паведаміў эксперт, выразна падкрэсліваецца, што «права на жыццё кожнага чалавека ад зачацця да смерці» павінна быць прызнана палітычнымі ўладамі і замацавана заканадаўчымі органамі. «Правы чалавека не залежаць ні ад асобных людзей, ні ад бацькоў, не з’яўляюцца яны таксама прывілеем, дадзеным грамадствам і дзяржаваю; яны належаць чалавечай прыродзе», — гаворыцца ў дакуменце. Старшыня Расійскага аб’яднанага Саюза хрысціянаў веры евангельскай (пяцідзесятнікаў) Сяргей Рахоўскі назваў прыняцце гэтага дакумента «падпісаннем смяротнага прысуду» самой Еўропе. На яго думку, тэрмін «бяспечны аборт» раўназначны «бяспечнаму ўдушэнню» або «бяспечнаму расчляненню». «Улічваючы, што насельніцтва нашай краіны штогод памяншаецца амаль на мільён чалавек, я думаю, што прыйшоў час унесці сур’ёзныя змены ў адпаведныя законы», — сказаў Сяргей Рахоўскі, адзначыўшы, што ў Расійскай Федэрацыі аборты дазволены практычна без абмежаванняў. — Ва ўсе часы шматдзетная сям’я лічылася благаслаўлёнай Богам, прыйшоў час такія адносіны да сям’і вярнуць у Расію». http://www.catholic.by |
|
| Страница 1 из 1 | Часовой пояс: UTC + 2 часа |
| Powered by phpBB® Forum Software © phpBB Group http://www.phpbb.com/ |
|