|
I Правілы форума
На форуме забароненыя:
1. Любыя праявы нецярпімасці па расавых, нацыянальных і рэлігійных матывах.
2. Змяшчэнне ілжывай і/ці правакацыйнай інфармацыі.
3. Нецэнзурныя выразы (мат) і неэтычныя выявы.
4. Рэклама (не ў тым раздзеле), афтоп, флуд.
II Рэкамендацыі па працы з форумам:
1. Перад стварэннем новай тэмы удакладніце, ці не створана ўжо падобная тэма. Стварайце тэмы ў форумах адмысловай тэматыкі.
2. Калі Вы памыліліся і стварылі тэму не ў тым раздзеле, скантактуйцеся з мадэратарам ці адміністратарам.
3. Старайцеся выказвацца па сутнасці пытання. Для высвятлення асабістых адносін і перапіскі выкарыстоўвайце асабістыя паведамленні (ЛС).
4. Імкніцеся не пісаць назвы тэм ЗАГАЛОЎНЫМІ літарамі (у сетцы гэта як крык!), правільна стаўце коскі і іншыя знакі прыпынку. Старайцеся, каб назва тэмы раскрывала сутнасць пытання - загалоўкі накшталт "Патрэбная дапамога!" ці "Вельмі важна!" хутка стамляюць і перастаюць выклікаць інтарэс.
5. Не здзеквайцеся з імёнаў і псеўданімаў (нікаў) іншых карыстальнікаў. Гэта вельмі непрыемна!
6. Афіцыйная мова форума - беларуская. Таксама дапускаюцца публікацыі на рускай, ангельскай і польскай мовах. Публікацыі на іншых мовах мадэратар мае права выдаляць.
III Паважаныя ўдзельнікі форума!
Вы можаце:
Удзельнічаць у дыскусіі, выказваць асабістае меркаванне па любых пытаннях у любой тэме.
Ствараць асабістыя тэмы ва ўсіх раздзелах (акрамя зачыненых).
Выказваць прапановы і пажаданні Адміністрацыі.
Паведамляць аб парушэннях на форуме мадэратару ці адмністратару.
Задаваць пытанні Адміністрацыі і мадэратарам форума.
3. Адказнасць за парушэнне правіл:
У кожным канкрэтным выпадку характар і цяжкасць парушэння вызначаецца мадэратарам.
Ён можа:
- Рэдакціраваць ці выдаляць паведамленні, у якіх прысутнічае парушэнне.
- Пазбавіць карыстальніка магчымасці ствараць паведамленні на форуме на некаторы тэрмін, у залежнасці ад цяжкасці парушэння.
- Выносіць папярэджанні ўдзельнікам форума, увыпадку парушэння правіл.
- У выпадку неаднаразовых грубых парушэнняў - часова ці пастаянна зачыніць доступ на форум (бан). Бан - адключэнне аккаунта карыстальніка.
Не бывае правіл без выключэнняў. Рашэнні па кожнаму выпадку прымаюцца індывідуальна і могуць часткова ці поўнасцю не суадносіцца з напісаным вышэй, як у бок змягчэння, так і ў бок павелічэння наказання.
Дзякуем за ўзаемную ветлівасць.
З павагай,
Адміністрацыя форума.
|